У МЗС Польшчы заявілі, што дамагліся вызвалення з беларускіх турмаў каля 10 палітвязняў


Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павэл Яблоньскі падкрэсліў у эфіры «Polskie Radio», што дзякуючы Польшчы няспынна ўзмацняецца міжнародны ціск на Беларусь з мэтаю вызвалення палітвязняў.

Павэл Яблоньскі падкрэсліў, што хоць дыпламатычныя намаганні ў дачыненнях з Беларуссю, на жаль, ненадзейныя, Польшчы ўдаецца дасягнуць пэўных поспехаў:

«Нам удалося дабіцца мэты нават для больш як дзесяці чалавек. Я не хачу гаварыць пра дэталі гэтых справаў, бо шторазу быў патрэбны індывідуальны падыход. У выпадку такіх перамоваў трэба быць асцярожным. Важнейшыя за ўсё – паспяховасць, дасягненне вызвалення палітвязняў.

Я цяпер гавару пра палякаў, якія застаюцца ў беларускіх турмах, бо гэта для нас прыярытэт, але нам трэба памятаць, што з палітычных матываў зняволеныя ў Беларусі больш за 1500 чалавек», – дадаў ён.

Імёнаў палітвязняў, вызваленых пры дапамозе Польшчы, Яблоньскі не агучыў.

Вядома, што ў 2021 годзе выйшлі на свабоду тры прадстаўніцы Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Палітзняволеных адпусцілі ўзамен на выезд з Беларусі, адразу з СІЗА іх завезлі на мяжу. Цяпер жанчыны ў Польшчы.

Акрамя таго, у 2022 годзе была змененая мера стрымання для старшыні СПБ Анджэлікі Борыс, цяпер яна пад хатнім арыштам.

Hавiны
Вызваліце Пачобута – атрымаеце «Баброўнікі». Польшча выставіла свае ўмовы і пагрозы Менску
2023.03.23 15:53

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў