Беларусь апусцілася ў рэйтынгу вяршэнства права яшчэ на дзве пазіцыі


У рэйтынгу вяршэнства права World Justice Project летась Беларусь займала 97-ю пазіцыю, сёлета – 99-ю.

Цяпер Беларусь апераджаюць Філіпіны і Танзанія (97-е і 98-е месцы адпаведна).

Абвальнае падзенне рэйтынгу Беларусі адбылося пасля падзеяў 2020 году. Яшчэ ў 2018 годзе краіна займала 65-ю пазіцыю.

У рэйтынгу 2022 году Расея займае 107-е месца, Украіна на 76-е, Польшча – 36-е, Латвія – 24-е, Літва – 18-е, Эстонія – 9-е.

World Justice Project ацэньвае краіны па шэрагу паказнікаў: улічваюцца адкрытасць урада і абмежаванне яго паўнамоцтваў, узровень карупцыі, захаванне асноўных правоў чалавека, правасуддзе, правапрымяняльная практыка, парадак і бяспека.

  • З лета 2020 года ў Беларусі адбываюцца самыя масавыя рэпрэсіі ў найноўшай гісторыі. За гэты час ва ўсёй краіне следчыя органы распачалі больш за 11 000 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі і іншадумствам. Тысячы беларусаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, дзясяткі тысяч чалавек прайшлі праз палітычна матываваныя адміністратыўныя затрыманні.  На дзень 27 кастрычніка 2022 года праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі 1339 асобаў.
Беларус беларусу
Сілавікі здзекаваліся з цяжарнай жанчыны
2022.10.07 20:59

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў