«Фонд спартовай салідарнасці мусіў развівацца інакш» – на паліграфе алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя


Ці лічыць Аляксандра, што Фонд спартовай салідарнасці падманвае беларускіх спартоўцаў?

– Вы цяпер шкадуеце, што былі кіраўніком Фонду спартовай салідарнасці?

– Не.

– Ці вы лічыце, што Фонд спартовай салідарнасці – эфектыўны?

– Не.

– Вы згодная са сцвярджэннем, што Фонд спартовай салідарнасці працуе ў сваіх інтарэсах, а не ў інтарэсах спартоўцаў?

– Так.

– Ці лічыце вы, што Фонд спартовай салідарнасці падманвае беларускіх спартоўцаў?

– Так.

– Вы пакінулі Фонд спартовай салідарнасці праз грашовыя рознагалоссі?

– Не.

Паліграф: ёсць сумневы.

 

– Грашовае рознагалоссе было часткаю канфлікту, але не асноўнымі прычынамі. Пытанне было не ў тым, што нехта нечага камусьці не дадаў. Пытанне было ў тым, што я не бачыла поўнай справаздачы прыходу фінансаў. І мне гэтага не паказвалі. Уласна, калі я канкрэтна пра гэта папрасіла, мне мякка сказалі, што як бы я і не пабачу.

Таксама я бачыла, што фонд мусіць развівацца інакш, асабліва пасля вайны. […]

Натуральна, я Аляксандру Апейкіну задавала пытанні, таму што ён фактычна аднаасобны кіраўнік гэтага фонду. Потым пачала заўважаць, што гаворыцца адно, робіцца іншае. Пры мне адным людзям гаворацца нейкія рэчы – як толькі гэтыя людзі адыходзяць, зусім іншае нейкае меркаванне выказваюць. Гэта значыць, я разумею, што дзеянні і словы абсалютна не супадаюць.

– Ці атрымліваецца, што фонд працуе ў інтарэсах Апейкіна, а не ў інтарэсах спартоўцаў?

– Ну, відаць, так. Улада і грошы – гэта вялікае выпрабаванне для кожнага чалавека.

– Апейкін яго прайшоў?

– Як я бачу, не. Таму, відаць, для яго гэта таксама было выпрабаванне. Ну і, на жаль, ён з ім не зладзіў.

 

– А якое было вашае бачанне развіцця фонду?

– Мы мусім разумець, што пасля пачатку вайны ва Украіне ўвага для беларускіх спартоўцаў будзе вельмі хутка падаць. І на нейкі перыяд увогуле можа знікнуць з поля зроку ўсіх зацікаўленых. І гэта значыць – якраз у той момант трэба было лавіць магчымасць неяк зачапіцца, каб дапамагчы нашым спартоўцам, якія, ужо тады было відавочна, не паедуць на міжнародныя старты. […]

На гэты момант я не бачу эфектыўнай дзейнасці, я ведаю спартоўцаў, якім рэальна патрэбная дапамога. І калі я пытаюся, ці дапамагаў, ці дапамагае ім фонд, яны кажуць: не. І тады пытанне: каму дапамагае фонд?

Паліграф: праўда

– Ці лічыце вы, што былі ўлюбёнай спартоўкаю Лукашэнкі?

– Не, насамрэч, і я гэта адчувала, што ён мяне нават трошкі неяк так недалюбліваў. Можа нават, баяўся. І ён нават неяк сказаў, што ён увогуле не любіць плаваць, вады, і вось яму гэта ўвогуле не блізкае.

– Як лічыце, а якія спартоўцы былі ўлюблёнымі?

– Безумоўна, Даша Домрачава заўжды была набліжанай. Шчыра кажучы, не ведаю, нават не сачыла за гэтым. Нават цяжка сказаць, бо мяне гэта не цікавіла.

– А хто быў з вамі ў чорным спісе?

– А я таксама і на гэта не зважала…

– А вы б працягнулі руку Лукашэнку, калі б ён тануў?

– Так. Я вось думала пра тое, што шмат хто кажа там: мы б яго застрэлілі, яшчэ нешта. А навошта? Няхай яго судзяць паводле міжнародных законаў. […]

Ён таксама чалавек, так, хоць і складана яго так назваць. А вось далей за руку адвяла б туды, куды трэба. Таму так: я лічу, што ён не варты такой лёгкай смерці.

Паліграф: праўда

Больш адказаў на пытанні шукайце ў праграме «Шчыра кажучы» на YT-канале «Belsat News» (відэа вышэй).

Стужка навінаў