Махляры прыдумалі новы спосаб, каб атрымаць доступ да грошай даверлівых людзей


У Беларусі апошнім часам з’явілася новая схема, якую выкарыстоўваюць ашуканцы, каб атрымаць доступ да грошай грамадзянаў. Махляры абяцаюць кожнай сямʼі з дзіцем грашовую выплату. Дзеля гэтага бацькам прапаноўваюць перайсці па спасылцы і запоўніць форму з асабістымі звесткамі, сярод якіх і банкаўскія звесткі. Але замест выплаты людзі застаюцца без грошай, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: freepik.com

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны папярэджвае беларусаў, што ведамства не інфармуе пра выплаты праз смс або паведамленні ў сеціве. Усе выплаты прызначаюцца толькі пасля асабістай падачы заявы ў дзяржаўныя органы або на месцы працы.

Усе прапановы пра атрыманне грошай праз інтэрнэт могуць быць махлярствам. Тым больш, што апошні час атрымаў пашырэнне такі спосаб махлярства, як прапанова бацькам запоўніць форму ў сеціве і атрымаць выплаты на кожнае дзіця. Але ў форме, якую трэба запоўніць, прапаноўваецца ўнесці і банкаўскія звесткі. Гэтымі звесткамі могуць скарыстацца махляры.

Hавiны
«Белпошта» папярэджвае аб новым відзе махлярства з накладным плацяжом
2022.08.04 12:15

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў