Беларуская эканоміка працягвае губляць працаўнікоў


У эканоміцы Беларусі ў лістападзе 2023 года было занята 4 млн 140,5 тысяч чалавек – на 2,8 тысяч менш (0,07 %), чым месяцам раней (4 млн 143,3 тысяч), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Працоўная кніжка.
Фота: 1prof.by

Паводле звестак Белстату, у трэцім квартале 2023 года ўзровень занятасці насельніцтва (адносіны колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15 – 74 гадоў) склаў 67,7 % (на год раней – 68,5 %).

За год беларуская эканоміка страціла 52,4 тысяч занятых. У параўнанні з лістападам 2021 года колькасць занятых скарацілася на 114,7 тысяч чалавек, у параўнанні з лістападам 2020 года – на 166,6 тысяч чалавек, а з лістападам 2019-га – 194,3 тысяч чалавек.

Каментар
«Умовы працы лекараў у Беларусі блізкія да рабскіх». Эксперт – пра «аптымізацыю» кадраў у медыцыне
2023.12.21 20:48

СП, belsat.eu

Стужка навінаў