news
Фота
Рэкордная атака БПЛА па Украіне і абмен закладнікаў «Хамасу». Фатаграфіі тыдня
А таксама апоўзень у Гватэмале і дзясятая гадавіна Еўрамайдану.
26.11.202308:20

Рэкордная па колькасці беспілотнікаў атака па Украіне, апоўзень у Гватэмале, вяртанне ізраільскіх закладнікаў дадому і дзясятая гадавіна Еўрамайдану – падвялі вынікі тыдня ў фатаграфіях.

Жыхары стаяць ля свайго будынку пасля выбуху збітага расейскага беспілотніка ў двары ў Кіеве. Камандаванне Паветраных сілаў ЗСУ адзначыла, што Расея выпусціла па Украіне рэкордную колькасць беспілотнікаў Shahed-131/136 з пачатку вайны. З 75 штурмавых БЛА супрацьпаветраная абарона Украіны знішчыла 74. Вядома пра 5 пацярпелых у сталіцы, сярод іх 11-гадовае дзіця. Кіеў, Украіна. 25 лістапада 2023 года.
Фота: Sergei Supinsky / AFP / East News
Від з вышыні на апоўзень у раёне Калявэрас (Calaveras) у Гватэмале. Прынамсі шэсць чалавек зніклі без вестак пасля апоўзня на схіле пагорку, дзе жывуць бедныя сем’і ў хісткіх дамах у Гватэмале, Рэспубліка Гватэмала. 22 лістапада 2023 года.
Фота: Bomberos Voluntarios / AFP / East News
З паветра бачныя шматлікія варонкі ад абстрэлаў на лініі фронту недалёка ад Бахмуту, Данецкая вобласць, Украіна. 22 лістапада 2023 года.
Фота: Alex Babenko / AP Photo / East News
Балотная сава (лат. Asio flammeus) дэманструе вялізны размах крылаў, пралятаючы міма і гледзячы на фатографа. «Я добра памятаю момант, калі сава заўважыла мяне – нягледзячы на тое, што я быў добра схаваны і выкарыстоўваў камеру ў бясшумным рэжыме, іх выдатныя органы пачуццяў усё роўна мяне выявілі. Момант сувязі паміж мной і савой быў сапраўды бясцэнным» – падзяліўся фатограф. Павет Сара, Вялікая Брытанія.
Фота: Ian Turner / Solent News & Photo Agency / East News
Жаўнер ушаноўвае памяць салдатам «Нябеснай сотні», якія загінулі падчас Еўрамайдану ў 2014 годзе, у дзясятую гадавіну пачатку пратэстаў. Кіеў, Украіна. 21 лістапада 2023 года.
Фота: Thomas Peter / Reuters / Forum
Аўтамабіль «Чырвонага крыжа» з ізраільскімі закладнікамі, вызваленымі «Хамасам» у рамках чатырохдзённага спынення агню, перасякае памежны пункт Рафах у сектары Газа. Баевікі «Хамасу» агулам павінны вызваліць 50 ізраільцянаў, узятых у закладнікі 7 кастрычніка, Ізраіль – 150 палестынскіх жанчын і падлеткаў, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах. сектар Газа, Палестынская аўтаномія. 24 лістапада 2023 года.
Фота: Mohammed Abed / AFP / East News
Члены Групы па выратаванню жывёлаў у выпадку стыхійных бедстваў (GRAD) аглядаюць абязводжаную Кайманавую яшчарку пасля выратавання з тэрыторыі велізарнай балоцістай нізіны Пантана (Pântano) пасля пажару. Паканэ (Poconé), Бразілія. 22 лістапада 2023 года.
Фота: Amanda Perobelli / Reuters / Forum
Мужчыны нясуць свае рэчы па разбуранай частцы дарогі праз моцныя дажджы, якія прывялі да гібелі дзясяткаў людзей, пакінуўшы тысячы іншых перасяленцамі, у Кеніі. 22 лістапада 2023 года.
Фота: AP / East News
Дзеці выпускаюць ліхтары падчас Фестывалю святла у горадзе Таўнджы (Taunggyi), М’янма. 21 лістапада 2023 года.
Фота: AFP / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu