Белстат абвясціў пра павелічэнне лічбы занятых у эканоміцы


У жніўні ў беларускай эканоміцы былі занятыя 4 мільёны 201 тысяча 600 чалавек,  паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. Гэта на 4 тысячы 400 асоб болей, чым было месяц таму. 

Колькасць занятых павялічылася першы раз за паўгода. Апошні раз рост гэтага паказчыка фіксаваўся ў лютым.

Калі параўноўваць з пачаткам году, то працаўнікоў стала меней на 43 тысячы, а калі са жніўнем 2021 года – на 70 тысяч чалавек. За два гады, ад жніўня 2020 года беларуская эканоміка страціла 115,4 тысяч працаўнікоў.

Аб’ектыў
Эканоміка Беларусі згубіла 2% працаўнікоў за 7 месцаў
2022.08.30 00:21

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў