Полк Каліноўскага прайшоў рытуал прыняцця баявога сцяга, перададзенага Радай БНР


На 31-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў палку Каліноўскага адбыўся ўрачысты рытуал прыняцця баявога сцяга, перададзенага Радаю БНР. Таксама ваяры палка атрымалі шаўроны, а навабранцы прынеслі клятву на вернасць Беларусі.

Фота: belwarriors/Telegram

Камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс (Кіт) звярнуўся да байцоў:

«Баявы сцяг увасабляе нашую гатоўнасць змагацца за свабоду свайго народу, як змагаліся за яе касінеры Касцюшкі і паўстанцы Каліноўскага, ваяры Слуцкага збройнага чыну і партызаны антыбальшавіцкага супраціву, удзельнікі пратэстаў-2020».

Таксама беларускія добраахвотнікі пакляліся зрабіць усё магчымае, каб наблізіць час, калі баявы сцяг палка будзе вольна лунаць у свабоднай Беларуссю.

Фота: belwarriors/Telegram
Фота: belwarriors/Telegram
Фота: belwarriors/Telegram
Ваяры
Добраахвотнік распавёў пра стан палка Каліноўскага
2022.08.14 13:05

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў