У расейскай Карэліі памёр пяты беларус, які трапіў у лякарню пасля атручвання алкаголем. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на карэльскае Міністэрства аховы здароўя.
Інцыдэнт адбыўся 22 жніўня. Васьмёра беларусаў, якія працавалі на адным з прадпрыемстваў Карэліі, выпілі, як мяркуецца, сурагатны алкаголь. Першы з іх памёр яшчэ да прыезду хуткай, усе астатнія – у больніцах.
Медыкі выявілі ў крыві ва ўсіх метанол.
У лякарні застаюцца яшчэ тры чалавекі. Іхны стан медыкі ацэньваюць як стабільны.
МГ belsat.eu