Ноччу з 25 на 26 сакавіка краіны Еўразвязу, а таксама Украіна перавядуць стрэлкі гадзіннікаў на адну гадзіну наперад і такім чынам пяройдуць на летні час.
У Беларусі гадзіннікі пераводзіць не будуць, як не робяць гэтага з 2011 года. 27 сакавіка 2011 года ў Беларусі ў апошні раз перайшлі на летні час, ужо ўвосень у той год на зімні час не пераходзілі. Так у Беларусі летні час стаў пастаянным.
Розніца ў часе паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама іншымі краінамі, якія жывуць паводле сярэднееўрапейскага часу, з 26 сакавіка будзе складаць 1 гадзіну замест 2 гадзін у зімні перыяд. З Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Украінай розніцы ў часе зусім не будзе.
Гадзіннікі не пераводзяць таксама ў Расеі і Грузіі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu