Намінальны заробак у верасні знізіўся на 28 рублёў


Белстат апублікаваў звесткі пра заробкі беларусаў. Паводле статыстычнага ведамства, у верасні намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі склаў 1637 рублёў.

Паводле Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў верасні склаў 1637 рублёў. У жніўні ведамства падлічвала, што намінальны заробак складаў 1665 рублёў 50 капеек. Такім чынам за месяц ён скараціўся на 28 рублёў 50 капеек.

Найбольш у Беларусі зарабляюць працаўнікі ІТ – 5807,8 рублёў, а найменш працаўнікі салонаў прыгажосці і цырульняў, заробак якіх у верасні склаў 816,8 рублёў.

Заробкі ў Беларусі.
Фота: belstat.gov.by

Таксама традыцыйна найбольш зарабляюць у сталіцы. Тут сярэдні заробак склаў у верасні 2282,22 рублі. У Магілёўскай вобласці зарабляюць найменш у Беларусі – 1346,6 рублёў.

Hавiны
Кіраўнік Нацбанку распавёў Лукашэнку, як Беларусь цудоўна справілася з санкцыямі
2022.10.24 17:08

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў