Вярхоўны Суд пакінуў прысуд у справе Герасімені і Апейкіна без зменаў


Вярхоўны Суд Беларусі разгледзеў апеляцыю ў справе Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна. Суддзі пакінулі прысуд без зменаў, піша БелТА.

Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін у варшаўскай студыі «Белсату». 21 кастрычніка 2020 года.
Фота: Яна Пракопчык / Белсат

Апеляцыйныя скаргі Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна Вярхоўны Суд пакінуў без задавальнення. Ранейшы прысуд застаецца ў сіле.

26 снежня летась Менскі гарадскі суд прыгаварыў Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна да 12 гадоў пазбаўлення волі за заклікі да санкцыяў супраць Беларусі. Спартоўцы на судзе не прысутнічалі, яны выехалі з Беларусі яшчэ восенню 2020 года.

Герасіменя і Апейкін сталіся першымі беларусамі, каго ў Беларусі асудзілі завочна. Спецыяльнае вядзенне супраць іх распачало 29 верасня Галоўнае следчае ўпраўленне СК.

Hавiны
Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну завочна прысудзілі 12 гадоў калоніі
2022.12.26 16:18

У сваім Тэлеграм-канале Аляксандр Апейкін напісаў, што не падаваў ніякіх апеляцыяў у Вярхоўны Суд. «Сёння зʼявіліся дзіўная навіна пра нейкую апеляцыю па майму незаконнаму прысуду, якую я, натуральна, не падаваў. Усё гэтае судзілішча не мае ніякай легітымнасці, таму я адразу ігнараваў любыя крокі альбо дзеянні, якія маглі б засведчыць маё прызнанне нейкіх паўнамоцтваў «суда» альбо ягоных удзельнікаў.

Але назіраецца цікавая тэндэнцыя, калі поўны цыкл рэпрэсіўнага працэсу ідзе сам па сабе, жыве сваім уласным жыццём. Такім жа самым чынам хутка могуць зʼявіцца накіраваны ад майго імя пакаяльны ліст у адпаведную камісію, хадайніцтва аб амністыі і, нарэшце, рашэнне «вярхоўнага суда» аб самой амністыю. І ўсё гэта без якіх-небудзь дзеянняў з майго боку. Дыялектыка неататалітарызму».

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў