За мінулы год у Беларусі закрылася 95 замежных кампаніяў


У Беларусі за мінулы год закрылася 95 кампаніяў, што былі прадстаўніцтвамі замежных бізнесаў ці мелі замежных заснавальнікаў, паведамляе выданне «Office Life».

Сярод закрытых прадстаўніцтваў згадваецца «IKEA Supply», «SC Johnson», «Colgate-Palmolive». Таксама закрылася каля 30 офісаў расейскіх кампаніяў з замежным капіталам, напрыклад, «Hitachi Energy», «Electrolux», SSAB.

Уласнікі закрылі практычна ўсе прадстаўніцтвы ўкраінскіх кампаніяў, 12 літоўскіх, 6 нямецкіх, па 5 латвійскіх і польскіх установаў – усяго бізнесы з больш чым 20 краінаў.

Адкрытыя і закрытыя прадстаўніцтвы замежных арганізацыяў у Беларусі ў 2022 годзе. Крыніца: Office Life

Паводле інфармацыі выдання, цягам мінулага года замежнікі атрымалі дазволы на адкрыццё 29 прадстаўніцтваў. Пераважная большасць (75 %) новых офісаў створаная або непасрэдна расейскімі кампаніямі, або ёсць «дочкамі» беларускіх бізнесаў, што працуюць у Расеі.

Сярод адкрытых еўрапейскіх кампаніяў ёсць толькі адна – эстонская «MedS&P».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў