Пасля Дня медыка Лукашэнка забраў дзяржаўныя прэміі ў двух дактароў-анколагаў


Віктар Кахнюк.
Фота: Sb.by

Указам Аляксандра Лукашэнкі са спісу лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі за 2020 год выкрасленыя два прозвішчы.

У новым указе за 21 чэрвеня, які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляецца, што з папярэдняга ўказа за 18 студзеня варта прыбраць дванаццаты і трынаццаты абзацы, у якіх пералічваюцца лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі.

Не да канца зразумела, як менавіта лічыць тыя абзацы. Паводле звестак «Нашай Нівы», дакладна прэміі пазбавіўся намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі Віктар Кахнюк.

Наконт другой асобы ёсць розначытанні. Гэта можа быць або загадчык лабараторыі таракальнай анкапаталогіі РНПЦ анкалогіі і Віктар Малькевіч, або намеснік дырэктара выставачнага цэнтру «Аквабел», былы дырэктар РНПЦ анкалогіі Алег Суконка.

Усе лаўрэаты атрымалі прэмію за «новыя метады дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў у дарослых і дзяцей». Прычыны, паводле якіх у іх забіраюць прэміі, не тлумачацца.

Адзначым, што 20 чэрвеня ў Беларусі адзначаўся Дзень медычнага працаўніка.

Суконка заклікаў лічыць статыстку каронавіруса сумленна

Тэлеграм-канал «Белые халаты» ўдакладняе, што прэміі пазбавілі Алега Суконку і галоўнага навуковага супрацоўніка РНПЦ «Дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі», былога дырэктара цэнтру Вольгу Алейнікаву.

«Калегіяй Вольгі Алейнікавай глыбока абураныя, бо пад яе пачаткам цэнтр дасягаў многіх поспехаў. Таксама цяпер паважаная доктар прысвячае ўсю сябе працы з маленькімі пацыентамі. Калегі кажуць: «Вольга Алейнікава і дзіцячая анкалогія і імуналогія – гэта літаральна сінонімы»», – гаворыцца ў паведамленні.

Алег Суконка раней выступаў з крытыкай Міністэрства аховы здароўя, заклікаючы лічыць статыстыку па каронавіруса сумленна і прымаць больш радыкальныя супрацьковідныя захады.

Hавiны
З менскай дзіцячай больніцы звольнілі галоўнага доктара і рэаніматолага Максіма Ачарэтняга
2021.04.30 15:08

МГ belsat.eu

Стужка навінаў