Хоць вайна заўсёды нясе за сабою смерць, руйнаванне і кроў, але ўкраінцы нават цяпер знаходзяць у сабе сілы жартаваць. Belsat.eu захацеў прыгадаць найбольш смешныя жарты.
Вядома, вельмі шмат жартаў прысвечана расейцам. Дастаецца і ліберальнай частцы грамадства.
Асобнае месца сярод жартаў і мэмаў займае загадкавая Чарнабаеўка. Невялічкая вёска ў Херсонскай вобласці стала сінонімам месца, дзе расейскіх салдатаў чакае верная смерць.
Любоў інтэрнэт-карыстальнікаў заваяваў губернатар Мікалаеўскай вобласці Віталій Кім. Ён рэгулярна запісвае звароты, якія пачынае фразай «Добры дзень, мы з Украіны», паліць «Iqos» і нават адным сваім выглядам супакойвае ўсіх навокал.
За месца ў сэрцах украінцаў з Віталіем Кімам змагаецца Аляксей Арэстовіч. Беларус па бацьку, стваральнік уласнай школы псіхалогіі і ўладальнік чароўнага голасу падчас сваіх стрымаў здолее супакоіць любога. Яго нават называюць «галоўным псіхатэрапеўтам Украіны».
Украінцы смяюцца нават з бамбаванняў і Лукашэнкі!
А скончым гэтую падборку мараю ўсіх украінцаў.
Ксенія Тарасевіч belsat.eu