У Беларусі здымуць фільм пра няпошлае каханне да агента пахавальнага бюро


У Менску пачаліся здымкі фільму «Салодкае развітанне Веры». Гэта будзе поўнаметражная стужка, якую здымае Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».



Сцэнар прайшоў конкурс кінапраектаў Міністэрства культуры яшчэ летась і чакаў, пакуль рэжысёрка Аляксандра Бутар здыме свой дэбют, сіквел класікі Беларусьфільму «Белыя росы: вяртанне». Дарэчы, склад актораў у стужках перасякаецца.

{movie}У Беларусі здымуць фільм пра няпошлае каханне да агента пахавальнага бюро |right|17725{/movie}

Павел Харланчук сыграе маладога агента пахавальных паслугаў, у якога закахаецца галоўная гераіня, якая вырашыць загадзя замовіць уласнае пахаванне. «Гісторыя не столькі пра таксічнае каханне, колькі пра сувязі», – кажа актор.

Галоўную ролю сыграе адна з найлепшых акторак Літвы Нэле Савічэнка-Кліміене. Стужка на 70 % фінансуецца Міністэрствам культуры і на 30 % карціну прадусуе «Беларусьфільм». Ацаніць вынікі працы мы зможам налета.

АН, Навіны культуры, belsat.eu

Стужка навінаў