Вязняў калоніі «Воўчыя норы» пазбаўляюць званкоў


Праваабаронцы паведамляюць, што ў івацэвіцкай калоніі № 22 (або, як яе яшчэ называюць, «Воўчыя норы») са студзеня прыбяруць відэазванкі, а звычайнае тэлефанаванне праз рэарганізацыю працоўных зменаў часцяком зрываецца.

Па інфармацыі «Вясны», у папраўчай калоніі № 22 Івацэвічскага раёну з 1 студзеня адбудуцца змены: відэазванкі прыбяруць, будуць дазволяць іх выключна ў якасці заахвочвання, а звычайная званкі цяпер могуць адбывацца толькі раніцай з 10:00 да 12:00 і ўвечары з 19:00 да 21:30.

То бок дзённыя званкі прыбралі зусім. Меркавана, гэта звязана з рэарганізацыяй працоўных зменаў на прамзоне. Праз гэта зняволеныя мусяць чакаць у вялікіх чэргах, каб звязацца са сваякамі.

Тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM сцвярджае, што з-за чэргаў зняволеныя проста не паспяваюць патэлефанаваць. Даходзіць да таго, што вязням дазваляюць тэлефанаваць нават у 22:00 гадзіны, хаця па рэжыме ў гэты час ужо адбой.

«Узімку чаканне званкоў для многіх ператвараецца ў катаванне, бо ў памяшканне, што ацяпляецца, запускаюць толькі тую колькасць асуджаных, якая адпавядае колькасці таксафонаў. Астатнія чакаюць чаргі на вуліцы», – адзначае MAYDAY.TEAM.

Частка асуджаных папярэджана, што здолеюць патэлефанаваць сваякам толькі ў наступным годзе.

Цяпер у калоніі ў Івацэвічах адбываюць тэрміны не менш за 63 палітзняволеныя.

зона.бел
Як самая жорсткая ў краіне калонія «Воўчыя норы» перапрафілявалася з наркатычных на палітычных вязняў
2022.05.27 14:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў