МУС Беларусі зноў папоўніў «пералік грамадзянаў Беларусі, замежных грамадзянаў або асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», піша Reform.by. Дадалі яшчэ 20 прозвішчаў.
Сярод іншых, у «спіс экстрэмістаў» трапілі дырэктар газеты «Белорусы и рынок» Канстанцін Залатых, даследніца беларускіх зняволеных ГУЛАГу Валерыя Чарнаморцава, блогер Аляксандр Гурнік.
Агулам у спісе цяпер 3068 чалавек. Папярэдні раз пералік абнаўлялі 14 ліпеня.
Марыя Міхалевіч belsat.eu