Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу» прызналі экстрэмісцкім


Суд Чыгуначнага раёна Гомля на падставе матэрыялаў ГУБАЗіК прызнаў папулярны Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу» экстрэмісцкім, паведамляе прэс-служба МУС.

Сілавікі рапартуюць, што Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу» сістэматычна размяшчае экстрэмісцкія матэрыялы, у тым ліку накіраваныя на распальванне сацыяльнай варажнечы, а таксама абразы прадстаўнікоў праваахоўных органаў і дзяржслужбоўцаў.

«Для дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі і змены канстытуцыйнага ладу ўдзельнікі канала рэгулярна заклікалі да масавых беспарадкаў, вулічных пратэстаў, хуліганства, радыкалізацыі, вандалізму, супраціву міліцыянтам, блакаванняў руху на аўтамабільных шляхах і чыгунцы», – гаворыцца ў паведамленні МУС.

У сувязі з гэтым 19 красавіка суд Чыгуначнага раёна Гомля на падставе матэрыялаў ГУБАЗіК прызнаў Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу» экстрэмісцкім. Цяпер за публікацыю (рэпост) інфармацыі з названага інтэрнэт-рэсурсу будзе адміністратыўны пераслед і пакаранне нават да арышту.

Hавiны
Палітвязню Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
2021.03.22 19:26

Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу» налічвае 277 тысячаў падпісчыкаў. Заснаваў яго блогер Ігар Лосік, які з 25 чэрвеня 2020 году знаходзіцца ў СІЗА. Палітвязня вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя захады, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), ч. 2 арт. 293 КК) («Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»). 11 сакавіка стала вядома, што Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачанне. У адказ на гэта палітвязень на вачах у следчага і адваката спрабаваў парэзаць сабе жылы і абвесціў сухое галадаванне на знак пратэсту.

Паводле якога артыкулу Лосіку выставілі новыя абвінавачванні, невядома.

Hавiны
Судзяць меркаваных адміністратараў тэлеграм-каналу «Армія з народам» і Сяргея Спарыша з «Народнай грамады»
2021.04.20 18:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў