Скандал на Еўрабачанні


Брытанскія крытыкі палічылі, што канкурсанткі з Расеі будуць спяваць пра пераможную анексію Крыму. Шэраг музычных крытыкаў ужо звярнуўся ў аргкамітэт Еўрабачання з заклікам адхіліць ад удзелу ў конкурсе прадстаўніц Расеі сясцёр Талмачовых.

Прычына – «правакацыйная» песня, у якой яны пачулі намёк на гісторыю анексіі Крыму.

{movie}Ангельская версія|right|16006{/movie}

Аўтарам скандалу, ці чорнага пі-ару, стаў брытанскі журналіст Ўільям Лі Эдамз, які падзяліўся сваймі разважаннямі пра расейскіх канкурсантак Еўрабачання на сайце «Wiwibloggs.com». Ён звярнуў увагу чытачоў на другі куплет іхнай песні «Shine»: «Living on the edge, closer to the crime – cross the line a step at a time». («Жыццё на краі, бліжэй да злачынства – перасякаючы мяжу пакрысе»). Замест слова «crime» (замест «злачынства» брытанец пачуў слова «Крым» (Crimea). У сваім артыкуле журналіст аналізуе кожны радок і робіць заключэнне: «Shine» – гэта намёк на план Пуціна ў далучэнні да Расеі Крыму.

{movie}Расейская версія|right|16007{/movie}

Пакуль заклікі крытыкаў, накіраваныя ў аргкамітэт конкурсу, засталіся па-за ўвагаю. 6 траўня, у першым паўфінале, сёстры Талмачовы прэзентуюць песню «Shine» на суд гледачоў і суддзяў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў