Наш чалавек у ісландскай паліцыі (Рэпартаж)


Беларуска Вольга Дзмітрыева – смелая жанчына. Калісьці яна з уласнай ініцыятывы прыехала ў Ісландыю, каб пачаць там новае жыццё. Не ведаючы ні мовы, ні традыцыяў, ні менталітэту тамтэйшых жыхароў. І без аніякіх гарантыяў, што жыццё ў новай краіне будзе ўладкаванае.

Аднак Вольга скончыла на сваёй новай радзіме ўніверсітэт, атрымала прэстыжную працу ў паліцыі ды ўзяла шлюб. Шчаслівую маці траіх дзяцей у Рэйк’явіку наведаў карэспандэнт праграмы «ПраСвет» Алесь Сіліч.

{movie}Наш чалавек у ісландскай паліцыі (Рэпартаж)|right|15998{/movie}

«Самалёт прызямліўся ўначы, і маё першае ўражанне было – быццам я еду па Месяцы», – узгадвае Вольга, як яна прыехала у Ісландыю ўпершыню. Акурат узімку, калі сонца практычна не ўзыходзіць у гэтых мясцінах.

Спачатку Вольга жыла ў невялічкай хатцы ды цэлымі днямі не выходзіла на двор. Бо хату да самога даху заносіла снегам. Аднак Вольга не сядзела без справы – вучыла мову, потым паступіла ва ўніверсітэт.

«Тут трэба вучыцца, трэба працаваць, каб чагосьці дамагчыся. Але найперш – мова. Калі чалавек хоча атрымаць добрую працу паводле спецыяльнасці, то найперш – мова», – зазначае яна. Пасля ўніверсітэту Вольга пастанавіла пайсці працаваць у паліцыю. Тут і пазнаёмілася са сваім будучым мужам.

«Працаваць разам з Вольгаю – адна асалода. Яна размаўляе на дзевяці мовах, і гэта вельмі важна, бо да нас звяртаюцца шмат іншаземцаў, у тым ліку турыстаў. Вольга вельмі добразычлівая і добрая працаўніца», – гавораць калегі-паліцыянты пра Вольгу Дзмітрыеву.

Глядзіце больш – у праграме «ПраСвет».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў