У Менску пачалі затрымліваць вулічных музыкаў


Сілавікі зладзілі аблавы на вулічных музыкаў у Менску ўвечары 18 жніўня. На вуліцы Зыбіцкай АМАП затрымаў адразу некалькі музычных гуртоў, паведамляе «Zerkalo» са спасылкай на відавочца.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вулічныя музыкі граюць у падземным пераходзе пад плошчай Перамогі. Менск, Беларусь. 26 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

Забралі музыкаў адразу трох розных гуртоў – іх затрымалі без папярэджання і адвезлі ў РУУС. Ніякіх песень «пра палітыку» яны не выконвалі, паведаміў відавочца. Адзін з калектываў – кавер-гурт «Best Sound Band», які граў на вуліцы са сваёй апаратурай.

Яшчэ ў верасні 2020 года музыкаў гурта «Best Sound Band» затрымлівала міліцыя за песню «Разбуры турмы муры» у пераходзе на плошчы Якуба Коласа ў Менску. Тады іх пакаралі адміністрацыйным арыштам паводле артыкула 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў») нібыта за ўдзел у мітынгу каля філармоніі. Музыкам прысудзілі па 12 і 13 содняў арышту.

Hавiны
Грузінскі актор і спявак Вахтанг Кікабідзэ перадаў грошы са свайго канцэрту на дапамогу ЗСУ
2022.08.19 10:55

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў