У касцёле ў Бярозаўцы ўшануюць памяць Вітольда Ашурка


Вітольд Ашурак.
Фота: Рух «За Свабоду» / Facebook

У нядзелю 20 чэрвеня ў Бярозаўцы Лідскага раёну родныя, сябры і паплечнікі ўшануюць памяць мясцовага актывіста, палітвязня Вітольда Ашурка.

А 13.00 у мясцовым касцёле Спаслання святога духа распачнецца імша ў яго памяць. Роўна месяц таму, 21 траўня, Вітольд загінуў пры нявысветленых абставінах у шклоўскай калоніі, дзе адбываў 5-гадовы тэрмін па палітычных артыкулах.

Hавiны
Вітольда Ашурка пахавалі пад бел-чырвона-белым сцягам. Відэа
2021.05.26 21:12

Вітольд Ашурак, 50-гадовы актывіст з Бярозаўкі Лідскага раёну, у жніўні і верасні 2020 году браў удзел у мірных пратэстах супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў і насілля сілавікоў. Неаднаразова затрымліваўся міліцыяй па надуманых абвінавачвання.

З 16 верасня 2020 году за кратамі. Яго абвінавацілі па артыкулах 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэкса.

Фота
У Бярозаўцы прайшло развітанне з Вітольдам Ашуркам
2021.05.26 14:29

Лідскі суддзя Максім Філатаў абвясціў суд закрытым, спаслаўшыся на «пагрозу дзяржаўнай бяспецы» і прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Адбываць пакаранне палітвязня накіравалі ў шклоўскую калонію.

Знаходзячыся ў калоніі Вітольд Ашурак здолеў перадаць на волю інфармацыю пра тое, што кіраўніцтва калоніі выдала загад пазначаць палітычных зняволеных біркамі жоўтага колеру.

21 траўня стала вядома, што палітзняволены Вітольд Ашурак загінуў у калоніі. Прычыны і абставіны смерці дагэтуль нявысветленыя. Кіраўніцтва калоніі назвала спыненне сэрца папярэдняй прычынай смерці палітвязня. Родныя і сябры Вітольда не выключаюць, што ён быў забіты.

Hавiны
«Сумленне было ягоным сцягам, які ён годна нёс праз жыццё». Пра Вітольда Ашурка распавядаюць сябры
2021.05.26 11:15

ПМ/МГ belsat.eu

Стужка навінаў