Палова ўкраінскіх жаўнераў з Крыму перайшлі на бок Расеі


Яны хочуць застацца на паўвыспе, паведамляе Мінабароны Украіны.

Другую палову вайскоўцаў выведуць з тэрыторыі, анексаванай Расеяй, заявіў падчас сённяшняга брыфінгу старшыня Галоўнага каманднага цэнтру ўзброеных сілаў Украіны Аляксандр Размазнін.

На гэты момант расейскі спецназ пры падтрыманні гэтак званай Самаабароны і «цітушак» захапілі ўсе ўкраінскія вайсковыя гарнізоны Крыму.

Нешматлікія ўкраінскія караблі цяпер перабываюць у блакадзе.

ЮВ паволе unian.net

Глядзі таксама
Каментары