«МотолькоПомоги»: На палігоне пад Баранавічамі памёр рэзервіст


Выданне «МотолькоПомоги» са спасылкай на некалькі ўласных крыніцаў паведамляе, што ў другой палове дня 17 красавіка на палігоне «Абуз-Лясноўскі», што пад Баранавічамі, памёр беларускі рэзервіст, прызваны на зборы ў межах «праверкі боегатовасці».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Стрэльбы з танкаў Т-72Б на палігоне «Абуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі, Беларусь. 21 лютага 2023 года.
Фота: Канстанцін Бяляўскі / «Ваяр»

Іншыя крыніцы пра такое не паведамляюць, Міністэрства абароны на момант публікацыі ніяк не каментавала заяву аб смерці рэзервіста пад Баранавічамі.

Аб памерлым, паводле «МотолькоПомоги», вядома, што ён быў прызваны на зборы ў 11-ю механізаваную брыгаду, якая базуецца ў Слоніме. Прычына смерці невядомая, але крыніцы выдання мяркуюць, што прычына смерці не звязаная наўпрост з вучэннямі: магло спыніцца сэрца. Выданне заяўляе, што камандаванне спрабуе максімальна ўтаіць факт смерці.

На палігоне «Абуз-Лясноўскі» і шэрагу іншых трываюць вучэнні, якія з 29 красавіка 2022 года раз за разам працягваюць «на тыдзень». На ім і яшчэ чатырох палігонах, паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», сканцэнтраваныя расейскія вайскоўцы, падрыхтоўку якіх беларускае войска ладзіць паводле дамоўленасці з Расеяй у сувязі з вайной ва Украіне. Брытанская выведка лічыла, што на сярэдзіну сакавіка на «Абуз-Лясноўскім» было каля тысячы расейскіх вайскоўцаў.

Менавіта на гэтым палігоне выконваюць практыкаванні падрыхтоўчых стрэльбаў з танкаў Т-72Б прызваныя ў 11-ю механізаваную брыгаду. Туды ж на зборы прывезлі тры дзясяткі прызваных з запасу жанчын-медыкаў.

Hавiны
Міністр абароны Беларусі анансаваў новыя правяранні ў арміі
2023.04.14 17:02

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў