У Беларусі ўлады пачалі збіраць звесткі пра ўкраінцаў і аматараў стральбы ў цірах


Сталічныя чыноўнікі патрабуюць ад падначаленых збіраць звесткі пра ўкраінцаў, якія працуюць у дзяржустановах, «незалежна ад даты пераезду ў Рэспубліку Беларусь». Адпаведны дакумент публікуе выданне «Reform».

Будынак Менгарвыканкаму. Менск, Беларусь. 21 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Улады Беларусі маюць намер узмацніць кантроль за ўкраінцамі, якія прыехалі ў Беларусь і цяпер працуюць у дзяржаўных структурах. Дакумент з такім патрабаваннем чыноўнікі Менгарвыканкаму адпраўляюць структурным падраздзяленням.

«Прашу сёння, да 14:00, падаць інфармацыю пра грамадзянаў, якія працуюць у вашай арганізацыі ў якасці асноўнага работніка, месцам нараджэння якіх ёсць Украіна, незалежна ад даты пераезду ў Рэспубліку Беларусь. Форма падачы інфармацыі прыкладаецца. Інфармацыю падаваць у электронным выглядзе ў фармаце WORD, на папяровым носьбіце не трэба», – гаворыцца ў дакуменце.

Дзеля якіх мэтаў збіраецца гэтая інфармацыя, чыноўнікі не агучваюць.

Выданне «MAYDAY.TEAM» паведамляе, што ўва ўсіх спартова-стралковых клубах у забаўляльна-камерцыйным выкарыстанні ў Беларусі негалосна ўсталявалі відэаназіранне.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: www.uatrav.com

Адметна, што зрабілі гэта ўласнікі ціраў пад прымусам сілавікоў. Мэта – відэасачэнне за наведнікамі, каб была магчымасць іх ідэнтыфікаваць. Відэа з камераў наўпрост атрымліваюць таксама і сілавікі. Выглядае, што цяпер улады маюць намер сабраць звесткі пра грамадзянаў, якія займаюцца аматарскай стральбой.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў