Ноччу Расея і Украіна абмяняліся паветранымі атакамі з выкарыстаннем дронаў


У ноч з 16 на 17 снежня Расея зладзіла чарговую паветраную атаку на Украіну, у выніку якой пацярпелі мірныя жыхары. ЗСУ ў сваю чаргу атакавалі дронамі вайсковы аэрадром у Растоўскай вобласці.

Расея атакавала дронам-камікадзэ Адэскую вобласць, 17 снежня 2023 году.
Фота: odeskaODA / Telegram

Як сцвярджаюць Паветраныя сілы ЗСУ, атаку агрэсара атрымалася адбіць. Усе 20 дронаў-камікадзэ «Shahed», якія запускалі з мысу Чаўда (Крым) і Прыморска-Ахтарску, былі знішчаны сіламі супрацьпаветранай абароны. Таксама былі знішчана расейская кіраваная авіяцыйная ракета Х-59.

Акрамя таго, паводле ЗСУ, па тэрыторыі Украіны была запушчана крылатая ракета «Іскандер-К», але яна не дасягнула сваёй цэлі.

Не абыйшлося без ахвяраў. Кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр паведамляе, што над тэрыторыяй вобласці былі знішчаны 9 дронаў-камікадзэ, але адзін са збітых беспілотнікаў упаў на жылы квартал ў Адэскім раёне і выбухнуў.

Расея атакавала дронам-камікадзэ Адэскую вобласць, 17 снежня 2023 году.
Фота: odeskaODA / Telegram

«Адбылося знішчэнне з наступным узгараннем жылых прыватных дамоў і складскіх памяшканняў прыватнай спартовай установы. Пажарныя аператыўна ліквідавалі пажар. У адным з дамоў знойдзены мёртвы чалавек», – напісаў Кіпер у сваім Telegram-канале.

Расея атакавала дронам-камікадзэ Адэскую вобласць, 17 снежня 2023 году.
Фота: odeskaODA / Telegram

Украіна ў ноч на 17 снежня атакавала расейскі вайсковы аэрадром у Растоўскай вобласці. Як паведамляе выданне «Astra», украінскія беспілотнікі спрабавалі атакаваць вайсковы аэрадром у Марозаўску, дзе базуецца 559 гвардзейскі бамбардзіровачны гвардзейскі полк (в/ч 75392). Як удакладняе расейскае выданне, там дыслакаваны франтавыя бамбавікі Су-24, Су-24М, Су-34. Вынікі атакі пакуль невядомыя.

У Мінабароны РФ сцвярджаюць, што ўвогуле ноччу расейскія сілы супрацьпаветранай абароны збілі 33 беспілотніка, іх перахапілі над тэрыторыяй Ліпецкай, Растоўскай і Валгаградскай абласцей.

Пазней у міністэрстве паведамілі пра знішчэнне яшчэ двух дронаў у Валгаградскай вобласці.

Hавiны
У выніку расейскай начной атакі на Кіеў пацярпелі 53 асобы, у тым ліку дзеці
2023.12.13 09:45

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў