Актывістку Лагацкую затрымалі паводле падазрэння ў «дзеяннях, якія груба парушаюць парадак»


Галіну Лагацкую змясцілі ў менскі ізалятар часовага ўтрымання, яе падазраюць у «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу, паведамляюць крыніцы «Белсату».

Галіна Лагацкая.
Фота: з архіву «Белсату»

10 красавіка Галіну Лагацкую затрымалі пасля таго, як яна паспрабавала вярнуць свой тэлефон, які міліцыянты забралі ў яе падчас ператрусу яшчэ ў сакавіку 2022 года. Тады жанчыну арыштавалі на 15 содняў за ўлёткі «Не вайне» – гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем».

Лагацкая пісала скаргі на імя кіраўніка міліцыі Кастрычніцкага раёну Менску і ў пракуратуру на незаконныя дзеянні міліцыянтаў. Яна абвінавачвала іх у парушэнні заканадаўства і прысабечванні ейнай маёмасці.

Нарэшце міліцыянты пагадзіліся вярнуць тэлефон. Галіна напісала даверанасць на свайго знаёмага, каб ён забраў смартфон з міліцыі. Пасля таго, як тэлефон ужо быў у знаёмага, Галіна дамовілася з ім сустрэцца ў горадзе. На сустрэчу прыехалі і працаўнікі міліцыі.

У выніку затрыманая і Лагацкая, і ейны знаёмы, які хацеў дапамагчы жанчыне. Пакуль не ўдалося высветліць, дзе ён цяпер.

Вядома, што Лагацкай выставілі падазрэнне ў «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ). Гэты артыкул называюць «народным», паводле яго судзяць за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Hавiны
Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў за бел-чырвона-белы значок
2024.04.17 12:45

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў