З Беларусі на шэсць месяцаў абмежавалі вываз цукру


Урад Беларусі на шэсць месяцаў увёў ліцэнзаванне вывазу цукру з краіны. Адпаведная пастанова № 82 ад 15 лютага апублікаваная 17 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цукар у беларускіх крамах.
Фота: ІА / belsat.eu

Ліцэнзаванне распаўсюджваецца на белы крышталічны цукар, незалежна ад краіны паходжання.

Разавыя ліцэнзіі патрэбныя для вывазу цукру з Беларусі як у краіны ЕАЭС, так і за яго межы. Выдаваць іх будзе МАРГ пасля ўзгаднення з «Белдзяржхарчпрамам». Адмовіць у выдачы ліцэнзіі могуць у выпадках «невыканання суадносінаў свабодных рэсурсаў у рэспубліцы і патрэбнасці краіны ў таварах».

Аналітыка
Дэфіцыт рукамі чыноўнікаў. Хто адкажа за зніклыя з крамаў капусту, бульбу і буракі?
2022.02.17 07:40

Таксама з 7 лютага Саўмін на тры месяцы ўвёў абмежаванні на вываз яблыкаў, цыбулі і белакачаннай капусты – імпартных і беларускіх. Вываз гэтых тавараў з Беларусі магчымы толькі паводле разавых ліцэнзіяў МАРГ.

Пры гэтым ліцэнзаванне не распаўсюджваецца на вываз у краіны ЕАЭС, а таксама для міжнароднай гуманітарнай дапамогі ды на транзітныя тавары.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў