У цэнтры Менску гарэлі больш як 20 гаражоў. Там хацелі пабудаваць Акадэмію МУС


Два тузіны гаспадарчых пабудоваў гарэлі ў ноч на 17 лютага ў Савецкім раёне Менску. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Паведамленне пра загаранне калектыўных гаражоў паступіла ў МНС а 23:51 16 лютага. Пажар адбыўся на праспекце Машэрава 6а, корпус 1. У выніку ўзгарання пашкоджаныя 23 гаспадарчыя пабудовы агульнаю плошчаю 120 м².

Прычыну пажару высвятляюць.

Як адзначае ў сваім тэлеграм-канале Антон Матолька, менавіта на месцы гэтых пабудоваў летась хацелі пачаць узводзіць інтэрнат і навучальны корпус для Акадэміі МУС.

Hавiны
Акадэмія МУС пакуль не будзе будаваць новых карпусоў у цэнтры Менску
2021.06.04 16:40

ПС belsat.eu

Стужка навінаў