У Варшаве адзначаць дзень народзінаў «Белсату». Святкуйма разам!



У супольным адзначэнні шостых угодкаў «Белсату» ў Варшаве возьмуць удзел музыкі з «Addis Abeba» і «Разбітага сэрца пацана». Уваход на канцэрт – вольны!

«Белсат-фэст» распачнецца 10 снежня а 20 гадзіне ў клубе «Дзік», адрас: Belwederska 44 A (Варшава).

«Белсат» – першы незалежны тэлеканал у Беларусі – пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 года, у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 года. Канал стварылі як структурную адзінку Польскага тэлебачання.

{movie}Промаролік Белсат ТВ|right|13448{/movie}

Як вынікае з апошняга апытання грамадскай думкі, больш за палову (53 %) карыстальнікаў спадарожнікавымі антэнамі ў Беларусі дэкларуюць, што глядзяць перадачы «Белсату». Колькасць гледачоў з спадарожнікаваю антэнаю – гэта амаль 1760 тыс., што складае 22 % дарослай тэлеаўдыторыі ў Беларусі.

Тэлеканал «Белсат» карыстаецца высокім узроўнем даверу ў сваіх гледачоў. Паводле апытанняў, амаль тры чвэрці з іх (72 %) давяраюць праграмам «Белсату».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары