Класы «юных пракурораў» з’явяцца па ўсёй Беларусі – Швед


Кадры для пракуратуры ў Беларусі будуць рыхтаваць са школы. Генеральны пракурор Андрэй Швед прыехаў на адкрыццё класу «юных пракурораў» гімназіі № 1 у Дзяржынску.

Генпракурор Андрэй Швед выступае перад дзецьмі на адкрыцці класа «юных пракурораў».
Фота: Генпракуратура

Ён распавёў, што гэта клас «прававой скіраванасці» і такія з’явяцца па ўсёй краіне.

«У кожным рэгіёне мы плануем адкрыць спецыялізаваныя класы «юны пракурор». […] Мы таксама разлічваем на тое, што вучні гэтых класаў звяжуць свой лёс з юрыспрудэнцыяй і будуць служыць на карысць нашай Радзімы», – кажа Швед.

Апошнім часам Генпракуратура актыўна ўзялася за ідэалагічнае апрацоўванне дзяцей. 14 лістапада ў Менску прэзентавалі падручнікі для 1–11 класаў «Генацыд беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Ініцыявала стварэнне і дапамагала іх складаць Генпракуратура.

Сам генпракурор Швед – аўтар кнігі «Генацыд беларускага народу». У ёй ён параўноўвае беларускіх пратэстоўцаў 2020 года з нацыстамі.

Hавiны
Улады спрабуюць навязаць дзяржаўную ідэалогію і прапаганду пакаленню, якое выхоўваецца на інтэрнэце
2022.09.04 18:12

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў