Беларусь заклікае ЮНЭСКО ацаніць шкоду плоту на мяжы з ЕЗ


Беларусь запрасіла экспертаў Камітэту сусветнай спадчыны ЮНЭСКО і Міжнароднага звязу аховы прыроды наведаць Белавежскую пушчу.

Плот на мяжы Польшчы і Беларусі.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

«Запрошаныя спецыялісты маюць ацаніць негатыўнае ўздзеянне агароджы, пабудаванай у запаведным лесе», – піша МЗС Беларусі.

Пра гэта распавёў намеснік старшыні сталага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЭСКО Кірыл Грушэўскі 16 лістапада.

А 15 лістапада нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі спрабавала 71 асоба, паведамляе Польская памежная ахова. Сярод іх былі грамадзяне Іраку і Ірану. 43 асобы павярнулі назад у Беларусь, калі ўбачылі патрулі. Некаторыя мігранты кідалі з-за плоту, на які скардзіцца Грушэўскі, падпаленыя палкі і камяні ў польскіх памежнікаў.

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў