Праваабаронцы прызналі Ігара Ляшчэню палітычным зняволеным


Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі апублікавалі заяву, паводле якой арыштаванага былога дыпламата Ігара Ляшчэню прызналі палітычным зняволеным.

Былога амбасадара Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэню затрымалі 11 жніўня 2021 года і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Праваабаронцы лічаць, што сапраўдным матывам пазбаўлення волі дыпламата з’яўляецца яго негвалтоўная дзейнасць па прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў, а таксама правамерная рэалізацыя свабоды меркаванняў і іх выказвання. Таму Ігара Ляшчэню прызналі палітвязнем.

Дэлегат платформы «Сход» Ігар Ляшчэня. Фота: «Наша Ніва»Былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года асудзіў гвалт у дачыненні да беларускага народа і пратэстоўцаў, а пасля браў удзел у розных грамадскіх палітычных ініцыятывах.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць Ігара Ляшчэню і спыніць яго крымінальны пераслед, спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных.

У Беларусі 631 палітычны вязень.

Hавiны
КДБ вербаваў валанцёрку магілёўскай «Вясны», каб атрымаць у яе ключы ад офісу
2021.08.16 19:13

СК belsat.eu

Стужка навінаў