Друкаваныя СМІ Украіны цалкам пераходзяць на ўкраінскую мову


Ва Украіне з нядзелі, 16 студзеня, уступае ў сілу закон з патрабаваннем да выдаўцоў друкаваных СМІ абавязкова выкарыстоўваць у сваіх выданнях украінскую мову, паведамляе «Українська правда».

Закон «Аб забеспячэнні функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай», абавязвае газеты і часопісы выпускаць не менш за 50% тыражу на ўкраінскай мове.

«У адпаведнасці з законам друкаваныя сродкі масавай інфармацыі могуць выдавацца на іншых мовах пры ўмове, што адначасова з адпаведным тыражом выдання на замежнай мове выдаецца тыраж гэтага выдання на дзяржаўнай мове», – напісаў упаўнаважаны па абароне дзяржаўнай мовы Тарас Крэмінь у Facebook.

Цяпер распаўсюджваць па перадаплаце СМІ на замежнай мове можна толькі ў тым выпадку, калі ў чытачоў ёсць магчымасць падпісацца на такі ж украінамоўны тыраж. Выключэнне зроблена для некаторых рэгіянальных медыяў.

Аднак патрабаванні новага закона не распаўсюджваюцца на друкаваныя СМІ, якія выдаюцца выключна на крымскататарскай мове, на іншых мовах карэнных народаў Украіны, на англійскай і іншых афіцыйных мовах Еўрапейскага Звязу. Пад гэтыя выключэнні не падпадае руская мова.

Hавiны
У Кіеве заявілі, што за кібератакай на Украіну стаялі хакеры, звязаныя са спецслужбамі Беларусі
2022.01.15 22:29

АД, belsat.eu

Стужка навінаў