Топ-5 крэатыўных ідэяў для мітынгу


Сабакі пад Міністэрствам фінансаў, мітынг на ўнітазах ды іншыя небанальныя ідэі выказвання пратэсту – у падборцы «Белсату».

1. Гаўканне як форма пратэсту

Працаўнікам Міністэрства фінансаў Мексікі днямі перашкаджаў сканцэнтравацца… зладжаны брэх. Пад вокнамі ведамства сабраліся сабакі, да якіх былі прывязаныя балонікі з лозунгамі. Гэтак уладальнікі хатніх жывёлінаў пратэставалі супраць увядзення падатку на продаж корму, які мае скласці 16 % ад кошту. Паводле падлікаў «Euromonitor», больш за палову з 27 млн мексіканскіх катоў і сабакаў – бадзяжныя. Удзельнікі пратэсту ўпэўненыя, што пасля падаражэння ежы частка гаспадароў выкіне сваіх чатырохногіх на вуліцу.

{movie}Сабачы мітынг пад Міністэрствам фінансаў Мексікі|right|12898{/movie}

2. Мітынг на ўнітазах

Летась у жніўні аматары пляжнага адпачынку ў сталіцы Паўднёвай Аўстраліі, Адэлаідзе, адважыліся на скрайнюю захаду. Каб выказаць сваё абурэнне тым, што на пляжах няма прыбіральняў, яны прынеслі на бераг акіяну ўнітазы і, спусціўшы штаны, уселіся на іх, разгарнуўшы газеты.

{movie}Мітынг на ўнітазах у Адэлаідзе|right|12899{/movie}

3. Акцыя са свінымі галовамі

У Беларусі небанальныя ідэі для сваіх акцыяў пратэсту прыдумваюць актывісты «Zмены» – моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». У іх пратэставалі і плюшавыя цацкі, і боты, і помнікі, а нядаўна – свіныя галовы.

{movie}Пратэст свіных галоваў|right|12900{/movie}

4. Мітынг мільярдэраў

У 2010 годзе ў Сіднэі (Аўстралія) на вуліцы выйшлі мільярдэры, якія разбагацелі на здабычы карысных выкапняў. Яны не пагадзіліся з павышэннем падаткаў у гэтай галіне. Плакаты трымалі самыя вядомыя бізнесоўцы краіны, у тым ліку самая багатая жанчына Аўстраліі.

milijanery11

Фота rb.ru

5. Жанчыны ў паранджах – за міні-спадніцы

Жыхаркі аднаго з самых кансерватыўных турэцкіх гарадоў, Коньі, выйшлі на мітынг у паранджах, каб падтрымаць права сваіх суграмадзянак насіць міні ды ходзіць з аголенаю шыяй. Іх абурыла выказванне прафесара тэалогіі Архана Чэкера (Orhan Çeker), які заявіў, што жанчыны ў такой фрывольнай адзежы не мусяць здзіўляцца, калі іх згвалцяць. «Нават паранджа не абараняе жанчын ад згвалтаванняў», – было напісана на плакатах.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў