Сёння мае адбыцца суд над затрыманай учора журналісткай Tut.by


Журналістка Любоў Каспяровіч.
Фота: Tut.by

14 траўня ў Менску пачаўся разгляд «справы студэнтаў». Каля Дома правасуддзя пачаліся затрыманні, сярод затрымных была і журналістка Tut.by Любоў Каспяровіч. Суд над ёй мае адбыцца 15 траўня, паведамляе Tut.by.

Міліцыя заявіла, што студэнты, якія прыйшлі падтрымаць падсудных, не выконвалі неаднаразовыя патрабаванні міліцыі і парушылі парадак правядзення масавых мерапрыемстваў. Усяго было затрымана 14 чалавек.

Увечары стала вядома, што некаторых затрыманых, уключаючы Любоў Каспяровіч, адпраўляюць на Акрэсціна.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў