У Польшчы распачаўся набор на праграму Каліноўскага


З 15 сакавіка стартуе набор на стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага для беларусаў. Набор на праграму будзе ажыццяўляцца да 15 траўня, паведамляе офіс стыпендыяльнай праграма.

Урачыстаць з нагоды 1-годдзя праграмы Каліноўскага.
Фота: Белсат

З15 сакавіка распачынаецца прыём заявак на стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага для студэнтаў, рэпрэсаваных па палітычных матывах у Беларусі. Дакументы будуць прымацца да 15 траўня.

Набор абвешчаны як на праграму першай ступені вышэйшай адукацыі, так і на навуковыя стажыроўкі.

Студэнты, якія пройдуць адбор на праграму змогуць навучацца ў розных ВНУ па ўсёй Польшчы.

Стыпендыяльная праграма ўрада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага плануе накіраваць усіх асобаў, якія прыязджаюць, на гадавы курс польскай мовы (акрамя тых, хто валодае мовай і можа пацвердзіць гэта адпаведным сертыфікатам), перш чым пачаць навучанне. Стыпендыя падчас курсу складае 1250 злотых.

Пасля заканчэння курсу польскай мовы альбо пацверджання яе ведання кандыдаты павінны будуць паступіць на навучанне ва ўніверсітэце па свайму выбару.

Студэнты будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю ў памеры 1250 злотых для навучання на бакалаўрыяце (1-3-ы год навучання на адзінай пяцігадовай праграме) і 1500 злотых на навучанне на магістратуры (4-ы і 5-ты год на адзінай пяцігадовай праграме). Стыпендыя выплачваецца толькі падчас навучання ў Польшчы.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца тут.

Стыпендыяльная праграма ўраду Польскай Рэспублікі імя Кастуся Каліноўскага пад патранатам прэм’ер-міністра Польшчы – праграма дапамогі беларускай моладзі, створаная пры падтрымцы ўраду Польшчы ў сакавіку 2006 году.

Артыкулы
Затрыманых на антываенных акцыях збівалі, катавалі і залівалі газам
2022.03.15 11:56

АУ belsat.eu

Стужка навінаў