Беларускага паэта Алеся Плотку не пусцілі ва Украіну нягледзячы на ВНЖ


Ва Украіну не пусцілі беларускага музыку і літаратара Алеся Плотку, хоць у яго ёсць украінскі від на жыхарства, паведаміў ён на сваёй старонцы Facebook. Інспектар памежнай службы выдаў яму рашэнне аб адмове.

Мероприятие «Ночь нерасстреляной поэзии» в Киеве
Алесь Плотка. Кіеў, Украіна. 29.10.2021. Фото: Белсат

«Калі твой кум – кіраўнік СБУ ў Львове, патэлефануйце яму і папытаеце, каб мяне пусцілі ва Украіну да адпраўлення Пшэмысльскага цягніка а 19:10», – пракаментаваў Алесь Плотка.

У якасці падставы для адмовы Алесь называе «недастатковасць прычынаў для ўезду», хоть мэтай візіту былі праекты на карысць Украіны.

«Мэтай візіту былі новыя кантакты, валанцёрскія дзеянні і праекты на карысць Украіны, якія я дакладна прагаварыў і патлумачыў і таму гэта даволі крыўдна, бо я не займаюся вайсковым турызмам у гэты цяжкі час. Але што ж, Украіне таксама бывала значна болей балюча ад дзеянняў, звязаных з Беларуссю», – распавёў Плотка радыё «Свабодзе».

Ён просіць не рабіць глабальных высноваў з навіны і дадае, што ў беларусаў і ўкраінцаў «вораг застаецца агульным, а з бардаком неяк разбярэмся».

Плотка жыў ва Украіне два гады, да траўня 2022 году. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне некаторы час валанцёрыў у Львове і плёў камуфляжныя сеткі. Цяпер ён жыве ў Вільні.

Інтэрв’ю
«Хацеў паспець да 8 сакавіка, але пачалася вайна». Алесь Плотка з Кіева дасылае «Вершніц»
2022.04.13 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў