Сябры «Белай Русі» выказваюцца пра смерць Уга Чавэса


Актывісты рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» з самай раніцы прыносяць кветкі і запальваюць памінальныя знічы каля агароджы дыпламатычнай місіі Венесуэлы.

{movie}”Белая Русь” каля амбасады Венесуэлы|right|9539{/movie}

Пытанні прысутным пра тое, што прывяло іх да будынку амбасады, нярэдка павісалі ў паветры – маладыя людзі ці то саромеліся перад камераю, ці то не зусім ўяўлялі сабе, з якой сумнай нагоды прыехалі да будынку амбасады. Некаторыя нават фатаграфаваліся на фоне жалобных кветак і лампадак.

Адным з нешматлікіх, хто змог растлумачыць сутнасць таго, што адбываецца, аказаўся студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту фізічнай культуры Улад Казлоўскі. «Для Беларусі вельмі важныя адносіны з Венесуэлаю, – зазначыў ён. – Нашыя краіны добра падтрымлівалі адна адную. Нам неабыякавая страта прэзідэнта Венесуэлы Уґа Чавэса».

Навучэнец тэхналагічнага каледжу Зміцер паведаміў: «Мяне сюды прывяла дабрыня. Нас папрасілі прынесці кветкі ды знічы і паставіць ля амбасады». Большасць ухілялася ад адказу на пытанне.

У.Ш., паводле БелаПАН, belsat.eu

Стужка навінаў