У што ператварыўся БНФ?


Навошта Беларускаму народнаму фронту адначасова мець партыю і рух, чаго яны хочуць дамагчыся ў сённяшнім расейскамоўным грамадстве? Пра гэта – у «Размове Мацкевіча» з намеснікам старшыні Партыі БНФ Ігарам Ляльковым.

Спадар Лялькоў патлумачыў, што Партыя БНФ – гэта фармалізаваная структура, яе сябры маюць партыйныя білеты, плоцяць складкі і г. д. Рух БНФ – гэта частка грамадзянскай супольнасці, якая падтрымлівае партыю, але фармальна ў яе не ўваходзіць. Яго сябры – гэта тыя, хто верыць: прыход да ўлады Партыі БНФ забяспечыць найлепшае развязанне іхных праблемаў.

Чаму іншыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, напрыклад, рух абароны помнікаў архітэктуры, адвярнуліся ад партыяў і шукаюць супрацы толькі з уладамі? Гэта ёсць вынік таго, над чым і працавала кіраўніцтва краіны, мяркуе Лялькоў.

{movie}”Размова Мацкевіча”: Ігар Лялькоў пра планы Партыі БНФ|right|9296{/movie}Тое, што шмат хто з грамадзянаў беларускую апазіцыю дагэтуль асацыююць з Беларускім Народным Фронтам, Ігар Лялькоў тлумачыць тым, што значная частка палітычных структураў «выйшла з шыняля БНФ». Гэтак жа адбылося ў Польшчы, дзе рух «Салідарнасць», дамогшыся сваіх мэтаў, распаўся на дробныя часткі.

Атрымліваецца, што БНФ раскалоўся, гэтак і не зрэалізаваўшы сваіх інтарэсаў? З гэтым госць праграмы нязгодны. Паводле яго, Беларускі Народны Фронт дасягнуў 2 галоўных мэтаў: ліквідацыі манаполіі камуністычнай партыі ды атрымання Беларуссю незалежнасці.

Ці змогуць фронтаўцы зноў стаць наймацнейшаю сілаю сярод апазіцыі ды павесці за сабою народ? Вядоўца Уладзімір Мацкевіч заўважыў, што аб’яднанне вакол нацыянальных каштоўнасцяў, якое прапаноўвае БНФ, у сённяшнім расейскамоўным грамадстве наўрад ці стане народным лозунгам. Ігар Лялькоў падкрэслівае, што ў мемарандуме пра захаванне нацыянальных каштоўнасцяў – 10 пунктаў. І для некаторых палітычных сілаў непрымальны быў пункт зусім не пра мову, а пра ўзаемаадносіны Беларусі ды Расеі.

АК, belsat.eu
https://youtu.be/K0vY3vMRWJQ

Глядзі таксама
Каментары