У Барысаве бухгалтар прайграла ў онлайн-казіно больш за паўмільёна рублёў сваёй фірмы


30-гадовая галоўны бухгалтар фірмы па продажы аўтазапчастак завышала сабе заробак, каб рабіць стаўкі ў онлайн-казіно. Цяпер ёй пагражае да 10 гадоў зняволення. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: bestbelarus.by

Жанчына, маючы электронны ключ да рахункаў арганізацыі, з лістапада 2022 года сістэматычна ўносіла недакладныя звесткі аб назначэнні плацяжу па ўласным заробку. Далей яна пераводзіла грошы на свой рахунак і выдаткоўвала іх на стаўкі ў онлайн-казіно, паведамляе прэс-служба МУС.

Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Жанчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

СП belsat.eu

Стужка навінаў