Фільм беларускага рэжысёра стаў лаўрэатам Міжнароднага кінафестывалю ў Нямеччыне


Стужка беларускага рэжысёра Антона Жука «Усё ў парадку» ўзяла ўзнагароду ў конкурсе кароткаметражных фільмаў Котбускага міжнароднага кінафестывалю ў Нямеччыне, паведамляе reform.by.

Кадр з фільма «Усё ў парадку».
Фота: filmfestivalcottbus.de.

У конкурсе кароткаметражных фільмаў прымалі ўдзел 12 карцін, у тым ліку ўганараваная карціна беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч «У жывым эфіры».

Hавiны
Фільм «Na żywo» пра журналістак «Белсату» ўзяў галоўны прыз кінафестывалю Freedom Film Festival
2023.07.12 18:37

Журы ў складзе казахскай прадзюсеркі Юліі Кім, прадзюсаркі з Берліну Францыскі Гартнер, пастдамскага акцёра Томаса Дрэхселя выбрала «трылер пра сталенне» Антона Жука.

Журы так абгрунтавала свой выбар: «Гэты фільм добра прадуманы ва ўсіх адносінах. Ён паказвае толькі невялікі момант жыцця, але з такой колькасцю слаёў, якія адкрываюць поле бою чалавечай душы».

«Хутар у правінцыі Беларусі. Узброены самаробнай зброяй, хлопчык рэпеціруе воінскія позы. Ці заб’е ён велічную хатнюю свінню? Напружаны трылер, які распавядае не больш менш як аб каранях гвалту», – так гучыць анатацыя да стужкі беларускага кінематаграфіста.

Антон Жук нарадзіўся ў 1999 годзе ў Мінску. У 2020 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысёр кіно і тэлебачання». У цяперашні час з’яўляецца рэжысёрам-фрылансерам, працуе пераважна над рэкламнымі праектамі.

Hавiны
Першы эпізод серыялу «Працэсы» заняў другое месца на кінафестывалі «Fantastic Fest 2023»
2023.09.27 09:30

Раней стужка Антона ўдзельнічала ў фестывалі «Бульбамуві».

МКФ у Котбусе – фестываль усходнееўрапейскага кіно, які дае магчымасць пазнаёміцца з сучаснымі фільмамі кінематаграфій розных рэгіёнаў. У ім у папярэднія гады прымалі ўдзел працы: Улады Сяньковай, Мітрыя Сямёнава-Алейнікава, Андрэя Кудзіненкі, Дар’і Юркевіч, Мікіты Лаўрэцкага, Дзмітрыя Махамета, Максіма Шведа ды іншых беларускіх аўтараў. Сёлета фестываль ладзіцца з 7 па 12 лістапада.

Рэпартаж
«Але гэта страшная рэч, праўда?» Пабывалі на здымках фільму Мары Тамковіч пра турму і каханне
2023.05.26 15:00

СП belsat.eu

Стужка навінаў