На Харкаўшчыне адным з вызваленых паселішчаў знайшлі целы закатаваных мясцовых жыхароў


У вызваленнем ад расейскіх войскаў сяле Чыгуначнае, што ў Чугуеўскім раёне Харкаўшчыны, украінскія праваахоўнікі знайшлі чатыры трупы са слядамі катаванняў.

Як паведамляе Харкаўская абласная пракуратура, пасля дэакупацыі паселішча мясцовыя жыхары звярнуліся да ўкраінскіх праваахоўнікаў і паведамілі ім, што расейскія вайскоўцы забілі іх аднавяскоўцаў.

11 верасня праваахоўнікі знайшлі чатыры трупы, усе са слядамі катаванняў. Трое загінулых былі пахаваныя каля прыватных дамоў, яшчэ адзін – на тэрыторыі асфальтавага заводу насупраць вакзалу сяла Чыгуначнае.

Паводле папярэдняй версіі следства, пацярпелых забілі расейскія вайскоўцы, калі акупавалі гэты населены пункт. Цяпер праводзіцца судова-медыцынская экспертыза.

Пракуратура распачала крымінальную справу па факце «парушэння законаў і звычаяў вайны».

Hавiны
Тысяча забітых і ніводнага прысуду. Высветлілі, як ідзе расследаванне злачынстваў УС РФ у Кіеўскай вобласці
2022.08.31 22:21

Інфармацыя пра розныя ваенные злачынствы і страты сярод цывільнага насельніцтва паступаюць і з іншых вызваленых ад расейскай акупацыі раёнаў Харкаўшчыны. Напрыклад, паводле старшыні Ізюмскай гарадской рады Максіма Стрэльнікава, з пачатку вайны не менш за тысячу жыхароў Ізюму загінулі толькі ў выніку баявых дзеянняў. Яшчэ больш людзей пацярпелі праз недахоп своечасовай медычнай дапамогі.

Hавiны
Адміністрацыя Ізюму: «Баімся, што горад можа стацца новай Бучай»
2022.04.20 14:24

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў