Вытворца канструктараў «Lego» сыходзіць з Расеі


Дацкі вытворца канструктараў спыняе камерцыйную дзейнасць у Расеі і разрывае стасункі з кампаніяй «Inventive Retail Group», якая кіруе яго расейскімі крамамі, паведамляе выданне «Inc.».

«Улічваючы істотныя парушэнні аперацыйнага асяродку, мы прынялі рашэнне спыніць камерцыйную дзейнасць у Расеі на нявызначаны тэрмін.

Гэта ўключае ў сябе спыненне працы большай часткі нашай маскоўскай каманды і нашае партнёрства з «Inventive Retail Group», – паведаміў гендырэктар расейскага падраздзялення дацкай кампаніі «Lego» Яўген Чыхачоў.

У Расеі працавала 81 крама «Lego», якімі кіруе кампанія «Inventive Retail Group» (кіравала таксама фірмовымі крамамі «Apple», «Samsung» і «Nike»). Частка крамаў прыпынілі працу яшчэ на пачатку чэрвеня. Што будзе з астатнімі пасля скасавання кантракту з «Lego», невядома. Расейскамоўную версію назвы брэнда «Лего» кампанія не мае права выкарыстоўваць.

Аб спыненні новых паставак у Расею «Lego» абвясціла яшчэ 3 сакавіка. Пры гэтым дацкі офіс паабяцаў ахвяраваць больш за $ 16, 5 млн «на падтрымку народу Украіны».

Hавiны
«Bloomberg»: сёмы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі можа быць сфармаваны бліжэйшымі тыднямі
2022.07.12 10:02

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў