Байдэн патэлефанаваў Пуціну. «Не было фундаментальнай змены ў дынаміцы»


Да таго Пуціну патэлефанаваў Макрон, а пасля Пуцін – Лукашэнку. Гэта адбываецца на фоне навінаў аб тым, што Расея плануе напад на Украіну ў бліжэйшыя дні.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Онлайн-сустрэча Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна 7 снежня 2021 года:
Фота: kremlin.ru

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну вечарам 12 лютага. У паведамленні Белага дому пішуць, што Байдэн казаў пра эскалацыю вайсковага нарошчвання Расеі на межах Украіны.

«Прэзідэнт Байдэн выразна заявіў, што калі Расея распачне далейшае ўварванне ва Украіну, Злучаныя Штаты разам з нашымі саюзнікамі і партнёрамі адкажуць рашуча і нанясуць Расеі хуткія і сур’ёзныя страты, – гаворыцца ў паведамленні Белага дому. – Прэзідэнт Байдэн паўтарыў, што далейшае ўварванне Расеі ва Украіну прывядзе да шырокіх чалавечых пакутаў і пагоршыць становішча Расеі.

Прэзідэнт Байдэн наўпрост сказаў прэзідэнту Пуціну, што ў той час як Злучаныя Штаты застаюцца гатовыя да дыпламатыі ў поўнай каардынацыі з нашымі саюзнікамі і партнёрамі, мы ў роўнай ступені гатовыя да іншых сцэнароў».

На момант публікацыі Крэмль не паведаміў пра гэтае тэлефанаванне.

Hавiны
Пуцін стэлефанаваўся з Макронам, потым з Лукашэнкам
2022.02.12 19:07

Паводле CNN, пасля перамоваў прадстаўнік адміністрацыі Байдэна расказаў журналістам, што размова была «прафесійнай і прадметнай», але «не адбылося прынцыповых зменаў у дынаміцы, якая разгортваецца цяпер на працягу некалькіх тыдняў». Расея, сказаў чыноўнік, усё роўна можа вырашыць працягнуць ваенныя дзеянні супраць Украіны.

У фразе пра «хуткія і сур’ёзныя страты» гучала ангельскае слова «swift» – «хуткі». Гэта сугучна з банкаўскай сістэмай SWIFT, ад якой Расею тэарэтычна могуць адключыць у якасці санкцыі за развязанне вайны. Ды чуткі пра адключэнне Расеі ад гэтай сістэмы то з’яўляюцца, то абвяргаюцца. Чым менавіта Штаты збіраюцца адказаць Расеі на вайну з Украінай, дакладна невядома.

Hавiны
Дзяржаўны сакратар ЗША заклікаў Расею да дээскалацыі, прыгразіў рашучым адказам на ўварванне ва Украіну
2022.02.12 17:37

Беларусь разглядаюць як адзін з магчымых шляхоў расейскага нападу на Украіну: цяпер на беларускай тэрыторыі трываюць буйныя расейска-беларускія вайсковыя вучэнні, і расейскіх вайскоўцаў бачаць далёка ад афіцыйных палігонаў. Паводле ацэнак NATO, у Беларусі цяпер могуць быць каля 30 тысяч расейскіх салдатаў – гэта найбуйнейшае разгортванне войскаў у Беларусі пасля халоднай вайны.

Значную частку сваіх прамоваў Аляксандр Лукашэнка цяпер прысвячае магчымай вайне Расеі з Украінай і ўдзелу ў гэтым Беларусі.

Hавiны
У Сенаце ЗША прапануюць увесці санкцыі супраць Беларусі за садзейнічанне расейскай агрэсіі
2022.02.12 09:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў