Ісландыя эвакуюе цэлы горад праз пагрозу вывяржэння вулкану


У Ісландыі серыя землятрусаў выклікала асцярогі з нагоды вывяржэння вулкану Фаградальсф’яль, што на Паўднёвым Захадзе краіны. У сувязі з гэтым у краіне было абвешчанае надзвычайнае становішча, паведамляе BBC.

Вывяржэнне вулкану Фаградальсф’яль.
Фота: Anthony Quintano / Wikimedia

За апошнія тыдні вакол вулкану Фаградальсфʼяль былі зафіксаваныя тысячы падземных штуршкоў. Колькасць задзейнічанай магмы значна больш, чым назіралася пры найбуйнейшых магматычных ўварваннях, звязаных з вывяржэннямі вулкану. Метэаралагічнае бюро Ісландыі занепакоенае тым, што вялікая колькасць магмы распаўсюджваецца пад зямлёй і можа выйсці на паверхню.

У выніку ўлады загадалі жыхарам гораду Грындавік з насельніцтвам каля 4000 чалавек эвакуявацца. Яны адзначылі, што гэта не «экстраная эвакуацыя», заклікаўшы «захоўваць спакой, бо ў нас ёсць дастаткова часу, каб адрэагаваць».

«Непасрэднай небяспекі няма, эвакуацыя носіць перадусім прэвентыўны характар, асноўнай мэтай якой зʼяўляецца бяспека ўсіх жыхароў Грындавіка», – гаворыцца ў заяве. Аднак сітуацыя ўвесь час змяняецца.

Ісландыя – адзін з самых геаграфічна актыўных рэгіёнаў свету: тут налічваецца каля 30 актыўных вулканаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў