Чыноўнікі Менску заключылі пагадненне з чыноўнікамі анексаванага Севастопалю


У Менску кіраўнік Менгарвыканкаму Уладзімір Кухараў падпісаў пагадненне аб супрацы прадстаўніком акупаванага расейцамі Севастопалю Міхаілам Разважаевым. Так званы губернатар крымскага гораду назваў падпісанне дакументу гістарычным момантам, паведамляе прэс-служба ўрада анексаванага рэгіёну.

Уладзімір Кухараў і Міхаіл Разважаеў.
Фота: sev.gov.ru

10 верасня кіраўнік Менгарвыканкаму Уладзімір Кухараў зладзіў сустрэчу з так званым губернатарам Севастопалю Міхаілам Разважаевым.

«Мы даўно вялі перамовы з Горадам-героем Менскам, каб падпісаць дамову аб супрацы. Вядзецца пра эканамічны кірунак – экспарт і імпарт прадукцыі, гарадской гаспадарцы і аб гуманітарнай сферы – супрацы ў галіне культуры, адукацыі, навукі, моладзевай палітыкі, патрыятычным выхаванні», – заявіў Міхаіл Разважаеў.

Кіраўнік Менгарвыканкаму Уладзімір Кухараў распавёў, што на сустрэчы падпісалі вялікую колькасць дакументаў.

«Усе сустрэчы прайшлі на вельмі высокім узроўні, і сёння мы з упэўненасцю глядзім наперад», – сказаў кіраўнік Менгарвыканкаму.

Адметна, што Беларусь афіцыйна не прызнае анексію Крыма. Лукашэнка на словах выказваўся, што Крым – расейкі, але пры гэтым так і не наведаў акупаваны рэгіён.

Аб’ектыў
Поспехі Украіны і планы Расеі на Беларусь
2022.09.11 05:25

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў