На Лію Ахеджакаву ў Расеі напісалі данос у пракуратуру


Кіраўнік Федэральнага праекту бяспекі і барацьбы з карупцыяй Віталь Барадзін звярнуўся ў Генеральную пракуратуру РФ з просьбаю прызнаць замежным агентам народную артыстку Расеі Лію Ахеджакаву. Чыноўнік таксама патрабуе завесці крымінальныя справы супраць вядомай акторкі, паведамляе рэсурс «Кровавая барыня».

Лія Ахеджакава.
Фота: sovremennik.ru

Генеральная пракуратура Расеі атрымала зварот з просьбаю прызнаць замежным агентам народную артыстку РФ Лію Ахеджакаву, а таксама пазбавіць яе ўзнагародаў і ганаровых званняў. Ініцыятарам звароту ў пракуратуру выступіў кіраўнік Федэральнага праекту бяспекі і барацьбы з карупцыяй Віталь Барадзін.

Расейскі чыноўнік лічыць, што Лія Ахеджакава фінансуе Збройныя сілы Украіны. Таму, на ягоную думку, супраць акторкі трэба завесці крымінальныя справы за здраду дзяржаве, дыскрэдытацыю арміі і распальванне варожасці.

Лія Ахеджакава рэгулярна выказвалася супраць вайны Расеі ва Украіне. За гэта яе звольнілі з тэатру «Сучаснік». Аднак на гэтым пераслед не спыняецца.

Гісторыі
«Вайсковы білет ЗСУ нічога не значыць». Украінскі банк адмовіўся абслугоўваць байца палка Каліноўскага
2023.04.11 16:05

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў