«Белая Русь» падала дакументы на рэгістрацыю партыі


Мінюст атрымаў неабходны пакет дакументаў дзеля рэгістрацыі партыі «Белая Русь». Чакаецца, што палітычную партыю зарэгіструюць да пачатку траўня, піша БелТА.

Алег Раманаў крайні злева. Устаноўчы зʼезд партыі «Белая Русь». Менск, Беларусь. 18 сакавіка 2023 года.
Фота: БелТА

Старшыня аргкамітэту па стварэнню партыі «Белая Русь» Алег Раманаў перадаў неабходныя дакументы на рэгістрацыю палітычнай партыі. Праўладныя актывісты спадзяюцца, што да пачатку траўня працэдуры па рэгістрацыі будуць выкананыя.

«Сёння мы падалі пакет дакументаў для рэгістрацыі палітычнай партыі ў Міністэрства юстыцыі. Мяркуем, што на працягу двух-трох тыдняў яны будуць разгледжаны і Міністэрства юстыцыі прыме рашэнне. Не сумняваюся, што рашэнне будзе станоўчае, і да пачатку траўня мы чакаем рэгістрацыю палітычнай партыі», – сказаў Алег Раманаў.

Згодна з абноўленым заканадаўствам у справе палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў, партыі мусяць прайсці перарэгістрацыю. У Беларусі на сёння зарэгістраваныя 15 палітычных партыяў. Апошнюю з іх зарэгістравалі ў 2000 годзе. Перад тым шмат якія партыі былі ліквідаваныя падчас перарэгістрацыі 1999 года.

Правесці перарэгістрацыю партыяў Лукашэнка даручыў яшчэ ў верасні 2020 года. Сваё патрабаванне ён паўтарыў і ў лютым 2021 года, загадаўшы зрабіць тое цягам паўгоддзя. Але дагэтуль закон так і не падпісаны. Прадстаўнікі апазіцыйных партыяў мяркуюць, што ў выніку перарэгістрацыі іх ліквідуюць.

Hавiны
Мінюст агучыў патрабаванні да партыяў і грамадскіх аб’яднанняў для перарэгістрацыі
2023.02.24 13:24

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў